На бягучы момант выпадкаў каранавіруса на тэрыторыі Магілёўскай вобласці не выяўлена, якпаведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Пад наглядам знаходзіцца 101 чалавек, у стацыянарах–6. Усяго з эпідэмічна небяспечных краін прыбыло ў Магілёўскую вобласць 214 чалавек.
Эпідэміёлагі нагадваюць аб неабходнасці строга выконваць меры прафілактыкі. У тым ліку не забываць аб правілах асабістай гігіены (старанна і часта мыць рукі, пры немагчымасці карыстацца антысептыкам для рук, не дакранацца да твару і да т.п.), аб рэспіраторным этыкеце. Па магчымасці абмежаваць месцы масавага збору людзей. Пры з’яўленні прыкмет ВРВІ абавязкова звяртацца да ўрача. Пры з’яўленні сімптомаў інфекцыйнага захворвання неабходна выклікаць брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі і папярэдзіць аб прыбыцці з краіны, небяспечнай па каранавіруснай інфекцыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2024 - 15:59
Якаснае медыцынскае абслугоўванне для нованароджаных (відэа)
09.07.2024 - 14:14
08.07.2024 - 09:16
Кругласутачны кол-цэнтр для дапамогі людзям з парушэннямі слыху пачаў сваю працу ў Магілёве