У Магілёве працягваецца фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная». Стартаваўшы ў 2022 годзе, фэст працягвае сваё шэсце, прадстаўляючы культурны патэнцыял кожнага раёна Магілёўшчыны. Заўтра, 4 красавіка, на сцэне Магілёўскага абласнога цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы выступяць творчыя калектывы Чэрыкаўскага раёна.
У праграме творчай прэзентацыі шмат цікавага – інтрыгуе вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Крысціна Башарымава:
- На канцэрце будзе прадстаўлена гісторыя і сучаснасць Чэрыкаўскага раёна: ад песень да харэаграфічных пастановак. Сваю творчасць падораць вядомыя калектывы і салісты: народны ансамбль народнай песні «Родныя напевы», народны вакальны ансамбль «Езярыца», народны ансамбль «Дзяўчаты+», вакальнае трыо «Пазітыў».
У фае цэнтра будзе прадстаўлена творчасць майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раёна – як традыцыйнага, так і сучаснага: саломапляценне, разьба па дрэве, вышыўка. Можна не толькі наведаць майстар-класы рамеснікаў, але і набыць сувеніры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33