RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На кантролі старшыні Магілёўскага аблвыканкама - якаснае ацяпленне (відэа)

У адным з новых электродамоў Магілёва па вуліцы Мазалава хутка будуць заменены ўсе канвектары замежнай вытворчасці. Падчас эксплуатацыі гэтага прыбора жыхары заўважылі, кватэру ён абагравае слаба, пры гэтым сам моцна награваецца. Хаця па дакументацыі канвектар адпавядае ўсім тэхнічным характарыстыкам. Але пасля калектыўнага звароту жыхароў, будаўнікі сабралі камісію і склалі дэфектны акт. Кіраўнік вобласці Анатоль Ісачанка ўзяў гэтую праблему пад асабісты кантроль. Падрабязнасці - у сюжэце.

 

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая