RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На кірмашы вакансій у Магілёве прапануюць 600 варыянтаў працаўладкавання

На агульнагарадскім кірмашы вакансій, які пройдзе ў Магілёве 20 мая, будзе прадстаўлена каля 600 вакансій. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.

Тэматычнае мерапрыемства будзе праходзіць пад лозунгам «Знойдзем працу разам». Удзельнікамі кірмашу стануць 25 арганізацый і прадпрыемстваў горада. Яны прадставяць каля 600 вакансій. Саіскальнікі змогуць не толькі падабраць варыянт прыдатнай працы і сустрэцца з патэнцыйным працадаўцам, але і пракансультавацца са спецыялістамі па пытаннях працаўладкавання, перападрыхтоўкі, адкрыцця ўласнай справы. Спецыялісты таксама адкажуць на пытанні аб прымяненні працоўнага заканадаўства, пенсійнага забеспячэння і падаткаабкладання, складання прафесійнага рэзюмэ.

Агульнагарадскі кірмаш вакансій пройдзе ў ДК «Чыгуначнікаў» з 11.00 да 13.00.

Даведкі па тэлефонах: 8 (0222) 41-88-04, 8 (0222) 41-88-16 і 8 (0222) 76-61-24.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая