RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На Магілёўшчыне прыбралі 99% збожжавых і зернебабовых культур

Паводле звестак на 24 жніўня, на Магілёўшчыне прыбралі 99% збожжавых і зернебабовых культур. Завяршаюць жніво Клічаўскі, Круглянскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі і Шклоўскі раёны.

У вобласці намалочана 848,4 тысячы тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць склала 25,9 ц/га.

Найлепшая ўраджайнасць у Шклоўскім раёне (38,9 ц/га), таксама ў пяцёрцы лідараў – Кіраўскі (33,7 ц/га), Бялыніцкі (32,6 ц/га), Горацкі (32,3 ц/га) і Магілёўскі (30,9 ц/га).

У вобласці завяршылася сяўба азімага рапсу.

У Быхаўскім, Горацкім, Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнах пачалася ўборка проса.

Лён выцераблены на 3856 гектарах, абгортванне стужак лёну праведзена на 1822 гектарах. Ільнотраста паднята на 2290 гектарах, гэта 33% да выцерабленага. Нарыхтавана 5631 тон ільнотрасты сярэднім нумарам 0,9, ураджайнасць склала 27 ц/га. Насенне «беларускага шоўку» сабралі на плошчы 1268 гектараў, сярэдняя ўраджайнасць па вобласці – 3,3 ц/га.

Салома збожжавых прыбраная на 222,9 тысячы гектарах (68% да плана), у тым ліку з драбненнем на 119,3 тысячы гектарах, а на 103,6 тысячы гектарах салома запрасаваная. Звезена 58% ад запрасаванага.

Пачынаецца падрыхтоўка глебы пад будучы ўраджай.

Газета «Зямля і людзі»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая