RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На Магілёўшчыне ў самым разгары жніво збожжавых і зернебабовых культур

На Магілёўшчыне ў самым разгары жніво збожжавых і зернебабовых культур. Паводле інфармацыі аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства аблсельгасхарча, на ўчарашні дзень прыбралі чацвёртую частку пасеваў, намалочана звыш 255 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці складае 31,1 цэнтнера з гектара. Самая высокая – у Шклоўскім раёне(47,9 ц/га), Круглянскім – 39, Магілёўскім – 36,8.

У рэгіёне завяршаецца ўборка азімага рапсу: на ўчарашні дзень культуру ўбралі на 92% запланаваных плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць алейнага семя – 18,4 цэнтнера з гектара, самая высокая – у Кіраўскім раёне (27 ц/га).

У льносеючых раёнах Магілёўшчыны працягваецца ўборка лёну, выцераблена ўжо звыш 60% плошчаў.

Поўным ходам працягваецца корманарыхтоўка. Шматгадовыя травы другім ўкосам скасілі амаль на 80% да плана. Убраныя травы з 91 працэнта скошаных плошчаў. На ўчарашні дзень у вобласці нарыхтавана больш за 120 тысяч тон сена, каля 1570 тысяч тон сенажу, 17 тысяч тон зернесенажу. Сіласу закладзена каля 11 тысяч тон. Ужо маецца каля 500 тысяч тон кармавых адзінак (35% да задання), а на адну ўмоўную галаву жывёлы, без уліку свіней і птушкі, прыходзіцца 13 цэнтнераў кармавых адзінак (у мінулым годзе на дадзены перыяд часу было прыкладна столькі ж). Сенажу ў палімернай упакоўцы нарыхтавана больш за 47 тысяч тон.

 zilmogilev.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая