RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На ОАО «Кричевцементношифер» открыли новый производственный объект

Новы аб’ект – «Рэканструкцыя склада вогнетрывалых матэрыялаў з устаноўкай фасовачнай машыны ў транспартна-пакавальным цэху» – адкрылі ўчора на ААТ «Крычаўцэментнашыфер».

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Седукоў, звяртаючыся да завадчан, адзначыў вялізны ўклад калектыву ў сацыяльна-эканамічнае развіццё Крычаўшчыны. А генеральны дырэктар ААТ «Крычаўцэментнашыфер» Уладзімір Карчэўскі падкрэсліў, што гэта не апошні аб’ект, які ўводзіцца з мэтай мадэрнізацыі вытворчасці. Таксама ён пажадаў прадпрыемству поспехаў у працы, павелічэння адгрузкі тарыраванага цэменту, каб задавальняць попыт на прадукцыю. Атрымліваць дадатковую выручку ад рэалізацыі тарыраванага цэменту, у тым ліку і на экспарт.

Гасцям далі ганаровае права подпісу на першым мяшку цэменту, выпушчаным на новым аб’екце. Ён будзе захоўвацца ў музеі прадпрыемства.

У красавіку гэтага года ААТ «Крычаўцэментнашыфер», першы ў холдынгу «Беларуская цэментная кампанія», пераадолела 10-мільённую мяжу па выпуску цэменту сухім спосабам. І гэта падзея не засталася без увагі.

k-j.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая