На афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны планы выбарачных праверак у абласцях і г.Мінску на другое паўгоддзе 2020 года.
Усяго кантралюючымі і нагляднымі органамі на названы перыяд па краіне запланавана 2598 праверак. З іх 338 будуць праведзены ў Магілёўскай вобласці.
На Магілёўшчыне праверкамі будзе ахоплена 292 суб’екты. Найбольшая колькасць запланавана Мінпрацы і сацабароны (62, або 18,3%), МНС (61, або 18,0%). Удзельная вага праверак органаў Камітэта дзяржкантролю ў планах другога паўгоддзя складае 2,7%.
Больш за палову (66%) запланаваных на названы перыяд праверак – наглядныя (праверкі пытанняў, якія тычацца бяспекі жыцця, здароўя грамадзян і навакольнага асяроддзя).
Азнаёміцца падрабязней з планамі выбарачных праверак на другое паўгоддзе 2020 года можна на сайце Камітэта дзяржкантролю па адрасе www.kgk.gov.by.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.10.2025 - 16:58
У Магілёўскай вобласці выраслі аб'ёмы агародніны, што закладваюцца на захоўванне ў міжсезонны перыяд
08.10.2025 - 16:03
У Прымор'і адкрыўся Адзіны цэнтр дэманстрацыі, продажу і абслугоўвання беларускай тэхнікі
06.10.2025 - 09:30
Фінансаванне дзейнасці тэатраў і бібліятэк будзе павялічана ў Беларусі