RU BY EN 中文
Twitter Instagram

На валютным рынку Магілёўскай вобласці захоўваецца тэндэнцыя чыстай прапановы валюты з боку насельніцтва

У I паўгоддзі 2021 года на валютным рынку рэгіёна захавалася тэндэнцыя перавышэння аб’ёмаў прададзенай насельніцтвам замежнай валюты над яе купляй. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці.

За шэсць месяцаў фізічнымі асобамі ў наяўнай і безнаяўнай формах здадзена ў банкаўскія ўстановы $215 млн. у эквіваленце, набыта – $ 205,5 млн. – такім чынам, чысты продаж замежнай валюты склаў $9,5 млн. у тым ліку ў чэрвені прададзена насельніцтвам $41,4 млн. (што на 15,6% перавышае сярэднямесячны паказчык у 2021 годзе), набыта – $37,1 млн. (на 8,3% больш за сярэднямесячны паказчык).

Асноўны аб’ём валютна-абменных аперацый прыпадае на рынак наяўнай замежнай валюты: за студзень-чэрвень прададзена фізічнымі асобамі $189,4 млн., набыта – $167,6 млн., чысты продаж наяўнай валюты – $ 21,8 млн.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая