Для арганізацыі правядзення выбараў Прэзідэнта будуць утвораны 153 тэрытарыяльныя камісіі і больш як 5 тыс. участковых камісій, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
«Для арганізацыі правядзення выбараў Прэзідэнта будуць утвораны 153 тэрытарыяльныя камісіі і больш за 5 тыс. участковых камісій. Пры фармаванні камісій неабходна выконваць патрабаванні заканадаўства. Пры гэтым мэтазгодна ўлічваць досвед удзелу грамадзян у арганізацыі і правядзенні выбарчых кампаній, веданне выбарчага заканадаўства, уменне працаваць з людзьмі», - сказаў Ігар Карпенка.
«Асноўнай задачай тэрытарыяльных камісій будзе праверка дакладнасці подпісаў, сабраных у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты, кантроль за дзейнасцю і дапамогу ўчастковым выбарчым камісіям, якія ў сваю чаргу працуюць са спісамі выбаршчыкаў, арганізоўваюць галасаванне і ўстанаўліваюць яго вынікі на ўчастку», - адзначыў кіраўнік ЦВК.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні