На заключныя заняткі «Навагодняй майстэрні» запрашае Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Шосты ўрок пройдзе ў суботу, 25 снежня, у светлае свята каталіцкага Раства. Майстэрня будзе працаваць з 15:00 да 17:00. Гэтым разам у праграме «Калядны мікс» (4+).

«Гэтыя заняткі стануць заключнымі ў межах «Навагодняй майстэрні», – пракаментавалі арганізатары. – Многія пыталіся і цікавіліся, а ці не паўторым мы той ці іншы майстар-клас з мінулых. Мы вырашылі прыслухацца да просьбаў, і на апошняй нашай сустрэчы сёлета госці змогуць вырабіць навагоднюю ялінку, сняжынку або цацку на выбар».

Акрамя гэтага, удзельнікаў майстар-класа чакаюць дадатковыя каштоўныя падарункі.

Паўдзельнічаць у вырабе навагодняга дэкору можна, запісаўшыся ў будні дзень па тэлефонах: (8 0222)71-17-49; 62-24-25.

 

Рэд.