Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі аб’явіў спіс каманды на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхенчхане. Плануецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел 28 атлетаў, з іх пяць – гэта прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.
У біятлоне рыхтуецца выступіць выхаванка Чавускай спартыўнай школы Дынара Алімбекава, у мужчынскай зборнай – Уладзімір Чапелін з Чэрыкава і прадстаўнік Чавус Раман Елятноў. У лыжных гонках за перамогу пазмагаюцца Юрый Астапенка з Клімавіч і Аляксандр Воранаў з Магілёва.
XXIII зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 9 па 25 лютага 2018 года ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане. На спаборніцтвах будзе прадстаўлена 7 відаў спорту. Беларусы прымуць удзел у шасці з іх. Гульні стануць першымі зімовымі Алімпійскімі гульнямі, на якіх будзе разыграна больш чым 100 залатых медалёў.
Пхенчхан стане пляцоўкай для цырымоній адкрыцця і закрыцця. Спаборніцтвы пройдуць на тэрыторыі двух кластараў: у горным Пхенчхане і прыбярэжным Каныне.
Афіцыйны лозунг Гульняў – Passion.Connected. Талісманам Пхенчхан 2018 з’яўляецца белы тыгр па імі Сухаран.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве