Начальнік упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня сустрэўся на мемарыяльным комплексе «Батальён міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава» з прадстаўнікамі арганізацый абласнога цэнтра, якія прымалі ўдзел у яго рэканструкцыі.
- Дзякуючы вашаму непасрэднаму ўдзелу мы змаглі захаваць гэта гістарычна знакавае месца, каб перадаць яго памяць нашым дзецям і выхоўваць будучыя пакаленні на гераічных прыкладах мінулага, - звярнуўся да прысутных Ігар Уладзіміравіч.
Для ганаровых гасцей была праведзена экскурсія па мемарыяльным комплексе, падчас якой старшыня Магілёўскага абласнога Савета ветэранаў АУС і СТСТ палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Яўген Кавалёнак расказаў аб подзвігу байцоў міліцэйскага батальёна.
Пасля чаго ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да брацкай магілы і ўшанавалі памяць загінуўшых праваахоўнікаў.
Кіраўнікам устаноў і прадпрыемстваў Магілёва былі ўручаны Падзякі ад імя Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта міліцыі Івана Кубракова і начальніка УУС Магілёўшчыны генерал-маёра міліцыі Ігара Шчарбачэні і памятныя падарункі.
Пасля завяршэння цырымоніі ганаровыя госці зрабілі памятныя фота ў зараз ужо асаблівым і для кожнага з іх месцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 17:41
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Ікусава прымала віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі
07.05.2024 - 17:28
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Цітоў прымаў віншаванні
07.05.2024 - 11:34
07.05.2024 - 10:49
Алея партыйнага адзінства і згуртаванасці з'явілася ў Магілёве (відэа)