Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 64 ад 21.02.2020 аб прысваенні чарговага спецыяльнага звання генерал-маёра міліцыі начальніку УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігару Шчарбачэню. Пра гэта паведамілі ва УУС аблвыканкама.
Ігар Шчарбачэня кіруе сілавымі структурамі рэгіёна з 1 лютага 2018 года. Службу ў міліцыі пачынаў у 1997 годзе оперупаўнаважаным групы крымінальнага вышуку Мінскага РАУС. Працаваў на кіруючых пасадах у Гаранскім аддзеле міліцыі УУС Мінскага райвыканкама і непасрэдна ў названым упраўленні ўнутраных спраў. У 2001 годзе быў пераведзены ў Ждановічы, дзе да студзеня 2004 года ўзначальваў Ждановіцкі аддзел міліцыі УУС Мінскага райвыканкама. Затым быў прызначаны намеснікам начальніка УУС Мінскага райвыканкама – начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі, пазней – першым намеснікам начальніка дадзенага УУС – начальнікам крымінальнай міліцыі. З 2006 па 2009 гады з’яўляўся начальнікам Смалявіцкага РАУС. Са жніўня 2009-га па люты 2018-га – начальнік упраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі УУС Мінскага аблвыканкама.
Адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: медалі «За бездакорную службу» трох ступеняў, узнагароджаны найвышэйшай узнагародай МУС – халоднай зброяй – корцікам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.05.2024 - 15:29
30.04.2024 - 11:50
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 4 мая ў Магілёўскай вобласці
29.04.2024 - 16:05
На аднаго выпускніка да дзесяці заявак - як у БДУТ прайшло размеркаванне