RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Напярэдадні Дня пагранічніка ў Бялынічах ўсталявалі памятны знак

У Бялынічах у парку адпачынку «Ліпавы гай» пагранічнікі і мясцовае кіраўніцтва ўстанавілі памятны знак «Пагранічнікам усіх часоў і пакаленняў», паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Кампазіцыя, адкрытая напярэдадні Дня пагранічніка, уяўляе сабой камень з выявай варты межаў і пагранічных слупоў з гербамі СССР і Беларусі. У адкрыцці новай славутасці прынялі ўдзел ветэраны і дзеючыя пагранічнікі, прадстаўнікі мясцовых органаў улады.

«Калі ўзяць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, Беларуская пагранічнаяакруга налічвала13382 чалавекі. Ніводзін пагранічнік не здаўся, ніводная застава не адышла без загаду», – адзначыў старшыня Дзяржпагранкамітэта генерал-лейтэнант Анатоль Лапо.

У сваю чаргу старшыня Бялыніцкага райвыканкама Васіль Захаранка падкрэсліў, што цяпер мы вымушаныя супрацьстаяць спробам перапісаць гісторыю. «Менавіта такія памятныя месцы мы стваралі, ствараем і будзем ствараць, каб маладое пакаленне захоўвала памяць нашых бацькоў», – сказаў ён.

Кампазіцыя «Пагранічнікам усіх часоў і пакаленняў» узведзеная на сродкі добраахвотных ахвяраванняў воінаў запасу, а таксама пры падтрымцы Бялыніцкага райвыканкама. Ідэю стварэння знака ініцыявала Бялыніцкая раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы».

Памятны знак ўвекавечыць подзвіг усіх пагранічнікаў, якія абаранялі межы роднай зямлі. Ён будзе спрыяць патрыятычнаму выхаванню моладзі, захаванню гісторыі і традыцый пагранічнай службы.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая