Тры таварыскія матчы згуляюць зборныя Беларусі і Расіі па гандболе ў Магілёве, Гомелі і Мінску. Першая сустрэча адбудзецца ўжо сёння, 1 лістапада, у спарткомплексе «Алімпіец». І напярэдадні старту Суперсерыі каманды апрабавалі пляцоўку падчас трэніровак.
Галоўны трэнер беларускай нацыянальнай каманды Юрый Шаўцоў:
- Міжнародныя матчы не гуляем два гады, і каб зразумець, у якім стане зараз знаходзімся, трэба з кімсьці параўнацца. Праўда, саперніка выбіраць не даводзіцца, зрабіць гэта можам толькі на фоне расіян, але і гэтаму вельмі рады. Вырашылі выступіць у розных гарадах і прэзентаваць там нашу нацыянальную зборную. Ведаю, што яе любяць і чакаюць, усе засумавалі па гандболе. Заўзятары жадаюць паглядзець на гульню Вайлупава, Каролька, Салдаценкі, Кулеша, іншых спартсменаў.
Убачаным сёння падчас заняткаў Юрый Шаўцоў задаволены:
- З пачатку збору правялі дзве трэніроўкі, і скажу так - заўтра мы павінны выйграць. Думаю, ідзем у правільным кірунку. Нельга дапусціць спаду. Наадварот, трэба з гэтай сітуацыі з санкцыямі выйсці яшчэ мацней.
Паядынак у Магілёве пачнецца а 17:00. Уваход вольны.
Далей зборныя згуляюць у Гомелі (3 лістапада) і Мінску (5 лістапада).
СБ, фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13
25.06.2024 - 17:37
Магілёўскую вобласць на VIII Гульнях «Дзеці Азіі» ў Якуцку прадставяць 17 спартсменаў
25.06.2024 - 13:19
Адкрыты турнір «Кубак дружбы» па настольным тэнісе стартаваў у Магілёве