Бялынічы вядомыя з сярэдзіны XVI стагоддзя як вёска ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства ВКЛ. 4 кастрычніка 1634 Бялынічам было дадзена Магдэбургскае права і зацверджаны герб, пасля страчаны. У вайне 1812 года Бялынічы вызвалялі ад французаў партызаны Дзяніса Давыдава. 11 верасня 1943 года партызанамі і падпольшчыкамі быў разгромлены нямецкі гарнізон у Бялынічах. 19 снежня 2016 года пасёлак гарадскога тыпу Бялынічы ператвораны ў горад раённага падпарадкавання. У 2020 годзе горад прымае Дзень беларускага пісьменства. Сёння Бялынічы – гэта райцэнтр у Магілёўскай вобласці Беларусі, дзе пражывае каля 10 тысяч чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:34
04.10.2025 - 12:15
04.10.2025 - 11:30