RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Натарыусы бясплатна пракансультуюць шматдзетных мам 14 кастрычніка

Натарыусы Беларусі 14 кастрычніка бясплатна пракансультуюць шматдзетных мам, паведаміў памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты (БНП) Артур Стрэх.

Сёлета рэспубліканскую дабрачынную акцыю прымеркавалі да святкавання Дня маці, яна пройдзе ў рэжыме анлайн. Удзел у ёй прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны.

На працягу працоўнага дня жанчыны, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей, могуць звярнуцца да натарыуса і атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю спецыяліста. Каб мінімізаваць асабістыя кантакты для абароны насельніцтва ад магчымых рызык заражэння каранавіруснай інфекцыяй, у дзень правядзення акцыі натарыусы будуць бясплатна кансультаваць па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з ужываннем відэасувязі (месенджары). Фармат прадастаўлення бясплатнай кансультацыі можна ўзгадніць загадзя, патэлефанаваўшы ў натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро. Кантактныя даныя можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».

Акрамя таго, 14 кастрычніка на сайце Беларускай натарыяльнай палаты адбудзецца анлайн-семінар для грамадзян, прысвечаны пытанням сведчання шлюбных дагавораў, пагадненняў аб падзеле маёмасці, пагадненняў аб дзецях і пагадненняў аб выплаце аліментаў. Натарыусы раскажуць, як мірна і без суда дамовіцца аб выхаванні і забеспячэнні дзяцей або падзяліць сумесны нажытак , а таксама адкажуць на пытанні грамадзян. Пачатак анлайн-семінара ў 11.00. Пытанні можна загадзя накіраваць на адрас электроннай пошты info@belnotary.by, указаўшы сваё імя і горад пражывання. Адказы прагучаць падчас анлайн-семінара.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая