Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 ліпеня разгледзеў кадравыя пытанні.

Надзея Каткавец назначана памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Магілёўскай вобласці.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых старшынь двух раёнаў – Шклоўскага і Бабруйскага.

Новым старшынёй Шклоўскага райвыканкама ўзгоднены Міхаіл Крыцкі. Сюды ён пяройдзе з пасады кіраўніка Бабруйскага райвыканкама, на чале якога зараз будзе працаваць Аляксандр Каўранін. Ён да гэтага часу быў першым намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама.


Юрый Фралоў назначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці.

Па матэрыялах БЕЛТА