Анатоль Ісачанка: «Купалле» ў Александрыі — гэта свята ўсмешак, адкрытай душы, беларускай культуры і самабытнасці
Рэспубліканскі фестываль «Купалле» — душэўнае свята, на якое хочацца вяртацца зноў. Такой думкай з журналістамі сёння, 11 ліпеня, падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Убачыць маштабнае народнае свята на малую радзіму Прэзідэнта ў Шклоўскі раён штогод прыязджаюць дзясяткі тысяч чалавек з Беларусі, Расіі і іншых дзяржаў. Александрыя зноў збірае сяброў, і гэтым усё сказана, падкрэсліў кіраўнік рэгіёну:
– У Александрыі сустракаюцца сябры, тут заводзяцца новыя знаёмствы. Гэтае свята па–сапраўднаму хатняе і ўтульнае: глядзіце, колькі ўсмешак, дабрыні, адкрытай душы, нашай культуры і самабытнасці. Таму гэты фестываль важны. Людзі прыязджаюць сюды за тым, каб паразмаўляць, пагаварыць, сустрэцца.
Анатоль Ісачанка акцэнтаваў, што з кожным годам свята прыцягвае ўсё больш людзей. І сёння тут сабраліся не толькі майстры і госці з усіх куткоў Беларусі, але і з–за яе межаў — 29 рэгіёнаў Расіі таксама бяруць удзел у «Купалле».
– Мы вельмі радыя сябрам – наша Шклоўшчына і Магілёўшчына ўмеюць сустракаць гасцей: мы можам і накарміць, і песні выканаць, і спляскаць, і проста пагаварыць. Усім добрага настрою і свята!
Переводчик