Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь адзначылі сёння ў Магілёве. Ва ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання дзяржаўных сімвалаў, якая прайшла на плошчы Леніна, прынялі ўдзел старшыня абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.


Усяго каля 10 тыс. чалавек сабралася ў гэты дзень на плошчы Леніна. У вынасе флага, памер якога склаў сто на дзевяць метраў, і макета герба Рэспублікі Беларусь былі задзейнічаны 300 прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, устаноў адукацыі Магілёўшчыны.


Звяртаючыся да ўдзельнікаў цырымоніі, Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што гэта свята аб'ядноўвае ўсіх жыхароў краіны незалежна ад узросту і прафесіі, нагадваючы пра слаўныя гістарычныя традыцыі Айчыны, дзе любоў да роднай зямлі пачынаецца з малой радзімы. Кіраўнік рэгіёну адзначыў, што ў дзяржаўных сімвалах адлюстраваны гісторыя беларускага народа, яго барацьба за права жыць на сваёй зямлі, яго імкненне да міру і стварэння, духоўнае багацце і традыцыі.


«Сімвалічна, што гэтае свята стаіць побач са святой для кожнага беларуса датай – Днём Вялікай Перамогі. Гэтыя дзве падзеі непарыўна звязаны не толькі часам, але і самой гісторыяй. Права мець свае дзяржаўныя сімвалы, жыць у суверэннай краіне і самастойна вызначаць сваю будучыню было заваявана неверагодным коштам. За гэта права нашы дзяды і прадзеды аддавалі жыццю на франтах Вялікай Айчыннай вайны. І ў гэтым ёсць наша адзінства, дзе за кожным поспехам стаіць любоў да Радзімы і вернасць яе сімвалам», – сказаў губернатар.

Асаблівую ўвагу кіраўнік вобласці ўдзяліў прысутнасці на плошчы вялікай колькасці моладзі. «Беражыце і паважайце дзяржаўныя сімвалы! У іх – заваёвы продкаў і ваша будучыня. Будзьце годнымі грамадзянамі сваёй краіны», – заклікаў ён маладых людзей.


Анатоль Ісачанка таксама акцэнтаваў увагу на неабходнасці захоўваць гістарычную праўду, быць сапраўднымі патрыётамі і памятаць: «Мы адзін народ, адна сям'я, адна краіна». На заканчэнне выступлення губернатар пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, міру, дабрабыту і любові да роднай Беларусі.


Пасля выступлення губернатара, па традыцыі, якая склалася ў нашай краіне, прадстаўнікі моладзі прынеслі клятву вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь.


Адным з удзельнікаў свята стаў кіраўнік па ваенна–патрыятычным выхаванні Вендарожскай сярэдняй школы імя М.Я. Раманькова Андрэй Турэмскі. «Наш сцяг, наш герб, наш гімн – гэта не проста сімвалы. Яны гуляюць важную ролю ў фармаванні нацыянальна–дзяржаўнай ідэнтычнасці беларускага народа. Гэта той нацыянальны здабытак, якім ганарыцца кожны беларус. І сёння мы, моладзь, і ўсе жыхары Рэспублікі Беларусь, павінны зрабіць усё магчымае для захавання нашых дзяржаўных сімвалаў, унесці свой уклад для развіцця і працвітання краіны, – падзяліўся ён. – Так, на базе нашай школы створана пошукавае аб'яднанне і пошукавая група «Аўрора». Мы з навучэнцамі сумесна з 52–м асобным спецыялізаваным батальёнам і абласным гісторыка–патрыятычным пошукавым клубам «Віккру» наведваем усе дзяржаўныя святы. Для нас гэта важна. Таксама пры дапамозе аб'яднання па інтарэсах «Пошукавікі–даследчыкі» паглыблена вывучаем гісторыю Рэспублікі Беларусь, знаёмімся з дасягненнямі нашай краіны. Не забываемся і пра тое, што ўсё ідзе з сям'і. Таму стараемся далучаць і бацькоў. Успрыманне дзяржаўных сімвалаў павінна быць свядомым. У іх – нашы традыцыі і культурныя каштоўнасці».


Таксама прыйшла сёння на свята магіляўчанка Святлана Кальпета з дачкой Ганнай. «Для нас гэта вельмі значнае свята. Ён гаворыць аб тым, што наша краіна суверэнная, незалежная. Наш герб, сцяг і гімн перадаюць нашы традыцыі і каштоўнасці. Гэта нашая гісторыя. Усё тое, што важна для беларускага народа. І ўсе гэтыя веды я стараюся перадаць свайму дзіцяці, таму што дзеці – наш працяг, яны – тое лепшае, што застанецца пасля нас. І мы пакінем ім прыгожую, незалежную, шчаслівую краіну. І верым, што яны будуць ставіцца да яе гэтак жа беражліва і з клопатам. Бо мы шчыра жадаем, каб родная Беларусь заставалася незалежнай, квітнела, станавілася яшчэ прыгажэйшай і шчаслівейшай. Каб мы жылі пад мірным небам і былі спакойныя за сваіх дзяцей. А каб усё лепш і лепш станавілася нашае жыццё, каб зменьвалася наша краіна, нікому не трэба ленавацца. Як кажа мая мама, кожны павінен выконваць па максімуме тое, што можа: мы – працаваць, дзеці – вучыцца. Трэба ставіць мэты і імкнуцца, дабівацца іх».


Акрамя таго, у гэты дзень тры дзясяткі школьнікаў былі прыняты ў БРПА, стаўшы акцябратамі і піянерамі, і ў шэрагі БРСМ. Ганаровыя госці прынялі ўдзел у цырымоніі павязвання гальштукаў, уручэння значкоў і членскіх білетаў.


Сярод тых, каму ў гэты дзень быў урачыста павязаны гальштук, пяцікласніца СШ №23 Магілёва Мілана Галіноўская: «Я сёння вельмі рада, што мяне так урачыста прымалі ў піянеры. Было вельмі прыемна ўдзельнічаць у такім свяце, адчувала гонар за сваю краіну. Мы пакуль школьнікі, але ўжо можам сваёй добрай вучобай, добрымі справамі і ўчынкамі ўносіць свой пасільны ўклад у развіццё нашай краіны. Мы любім і паважаем сваю радзіму. І, вядома, ганарымся яе сімваламі».

Мама дзяўчынкі Кацярына Крукава, якая сёння прыйшла падзяліць з дачкой важны момант, дапоўніла: «Літаральна ўчора мы ўсёй сям'ёй: з дачкой, мужам Юрыем і малодшым сыночкам Іванам наведвалі парад, прысвечаны святкаванню Дня Перамогі. Сёння таксама дашлі ўсім складам. Прывіваем дзецям патрыятычныя якасці, каб яны шанавалі, памяталі подзвіг нашага народа. І ставіліся да сваёй краіны з павагай. Шмат расказваем ім дома пра гісторыю і традыцыі нашай краіны, удзячныя за тое, што ў нашых школах і дзіцячых садах надаюць асаблівую ўвагу патрыятычнаму выхаванню. Знаходзячыся на гэтым свяце, адчуваем велізарнае пачуццё хвалявання, гонару і радасці. Шануем мірнае неба над галавой і ганарымся, што жывем у Беларусі».

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч