Сёння ў час рабочай паездкі кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога ў Магілёўскую вобласць на базе Мсціслаўскага райвыканкама прайшла нарада, прысвечаная асноўным пытанням функцыянавання і перспектыўнага развіцця аграпрамысловага комплексу рэгіёну на бліжэйшую пяцігодку.


Як адзначыў Дзмітрый Круты, у аснове стратэгіі развіцця сельскай гаспадаркі ў рэгіёне ляжаць амбіцыйныя лічбы - неабходна скараціць адставанне ад краінавых лідэраў у гэтым напрамку.

«Рост на 35% за пяць гадоў - гэты тэмп рэгіёну проста неабходны. Мы плануем выйсці на 1 млн т малака, захаваўшы пагалоўе кароў, але значна павялічыўшы яго прадуктыўнасць - да 6 тыс. л надою на адну карову. Пад гэта фарміруецца зусім іншая кармавая база, - сказаў ён. - У гэтым годзе сабрана на 20% больш кармоў. Важна гэтыя кормы не загубіць і ператварыць у малако і мяса. Але для таго, каб забяспечыць фінальныя лічбы 2030 года, кармавая база павінна быць яшчэ істотна палепшана. І сёння мы на нарадзе падрабязна абмяркоўвалі, як пад гэта трэба фактычна фарміраваць новую структуру пасяўных плошчаў. У першую чаргу травы: шматгадовых, аднагадовых, павялічваць аб'ёмы сяўбы люцэрны і іншых відаў. А гэта патрабуе пэўнага планавання, фінансавых і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў».


Стан жывёлагадоўчых аб'ектаў быў і застаецца ў зоне пільнай увагі. «Эфектыўна паказала сябе прынятая праграма па будаўніцтве ў кожным нашым рэгіёне 10 малочнатаварных комплексаў у год. На прыкладзе Магілёўскай вобласці: за 2024 год на гэтых 10 аб'ектах атрыманы фактычна надый на адну карову 6,2 тыс. літраў у год, - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. - Гэта базавыя лічбы, гэта не проста кропка бясстратнасці, а той аб'ём, які дазваляе сёння будаваць малочную эканоміку належным чынам і вяртаць тыя фінансавыя рэсурсы, якія патрачаны на будаўніцтва гэтых аб'ектаў».

Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, у рэгіёне па выніках гэтага года будзе ўведзена пяць новых МТК, яшчэ пяць - рэканструяваны. У планах на перспектыву - працягваць гэтую працу. «Наша задача - забяспечыць паралельнае праектаванне гэтых аб'ектаў для таго, каб з пачатку 2026 года непасрэдна пачынаць займацца будоўляй», - падкрэсліў ён.


Завяршальны этап палявых работ, падрыхтоўка да зімова-стойлавага перыяду - тэмы, якія сёння таксама не абышлі бокам. Аказанне дапамогі слабым гаспадаркам і замацаванне за імі шэфаў - яшчэ адзін фармат працы.

«Па Магілёўскай вобласці 58 такіх прадпрыемстваў вызначана. Зараз разгорнута работа па навядзенні парадку, шэфы дапамагаюць будаўнічымі матэрыяламі, людзьмі ў рамках суботнікаў, якія праводзяцца, па колькасці жывёлы на гэтых аб'ектах і недзе, вядома, па фінансаванню інвестыцыйнай праграмы. Адпаведныя рэсурсы таксама імі закладваюцца і фармуюцца», - сказаў ён.


Яшчэ адзін падыход, які зарэкамендаваў сябе, - стварэнне мехатрад. Цяпер у Магілёўскай вобласці такіх пяць. У наступным годзе, адзначыў Дзмітрый Круты, іх плануюць даўкамплектаваць. Як паказвае практыка, яны закрываюць каля 15-20 працэнтаў рознага віду сельскагаспадарчых работ. Добрая дапамога раёнам, зусім іншая загрузка тэхнікі, іншы ўзровень затрат - напрамак перспектыўны і запатрабаваны.

Падводзячы вынікі нарады, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што праграма ў рэгіёне сфарміравана добрая. «Па кожным блоку ўсё разумеюць, што рабіць. Ніхто не паставіў сёньня нейкіх дадатковых, бягучых пытаньняў. І я думаю, што нашая задача гэтую праграму толькі выконваць», - падсумаваў ён.


БЕЛТА