Ігар Клішо прадстаўлены на пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў сёння свайго новага намесніка Ігара Клішо, узгодненага на гэтую пасаду Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 15 студзеня.


Ігар Клішо будзе курыраваць пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама.

Уручаючы яму службовае пасведчанне і віншуючы з уступленнем на пасаду, Анатоль Ісачанка адзначыў, што ўвесь працоўны шлях Ігара Клішо звязаны з Магілёўскай вобласцю. Ён падкрэсліў, што Ігар Лявонцьевіч мае высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі, а таксама вялікі вопыт работы ў сферы будаўніцтва і дзяржаўнага кіравання і яго прызначэнне на пасаду намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама будзе садзейнічаць дынамічнаму развіццю Магілёўскай вобласці: «Чалавек вядомы, прафесіянал у сваёй сферы. Новая пасада - гэта яшчэ больш высокі ўзровень. Таму жадаем усяго найлепшага і новых працоўных поспехаў».








Юлія Таранава, фота аўтара і Анастасіі Камковай
Переводчик