Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з губернатарам Анатолем Ісачанкам з афіцыйным візітам прыбыла ў Сіань – адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шэньсі Кітайскай Народнай Рэспублікі.


Візіт нашай дэлегацыі ў Сіань азнаменаваны важнай падзеяй: сёлета адзначаецца пяцігоддзе падпісання Пагаднення аб пабрацімскіх адносінах, якое стала трывалай асновай для развіцця дружбы, узаемаразумення і практычнага супрацоўніцтва паміж Магілёўскай вобласцю і кітайскімі партнёрамі.

Пачаўся візіт з наведвання Сіаньскага ўніверсітэта замежных моў, дзе ў тым ліку функцыянуе Цэнтр вывучэння Беларусі.


Анатоль Ісачанка акцэнтаваў увагу на тым, што для нас гэта не проста адукацыйны праект. Гэта сапраўдны мост паміж Беларуссю і Кітаем, паміж нашымі культурамі, традыцыямі і людзьмі.

«Сёння развіццё нашага супрацоўніцтва выходзіць далёка за рамкі эканомікі і гандлю, – адзначыў кіраўнік рэгіёну. – У ліку ключавых напрамкаў таксама гуманітарнае, адукацыйнае і навуковае ўзаемадзеянне. Мы рады, што ў нашых навучальных установах навучаюцца хлопцы з Кітая, як і беларускія хлопцы — у кітайскіх універсітэтах».


Бакі намецілі планы для далейшага двухбаковага супрацоўніцтва.

Завяршылася цёплая дружалюбная сустрэча сімвалічнай пасадкай дрэва з нагоды пяцігоддзя пабрацімства Магілёўскай вобласці і правінцыі Шэньсі.


mogilevnews.by