Новыя дамоўленасці і планы. Як развіваецца ўзаемадзеянне Магілёўскай вобласці і рэгіёнаў Расіі
Як развіваецца супрацоўніцтва Магілёўскай вобласці і рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, на палях XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі расказаў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што патэнцыял такіх форумаў для рэгіёну вельмі вялікі: узмацняецца ўзаемадзеянне, расце тавараабарот. «Калі ў 2021 годзе гэта было $2,3 млрд, то на сённяшні дзень прыкладна $3,1 млрд – гэта тавараабарот Магілёўскай вобласці і Расійскай Федэрацыі. Вядома, гэтаму садзейнічае Форум рэгіёнаў, міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Мы напрамую працуем з нашымі калегамі, маем зносіны па розных тэматыках і потым рэалізуем пагадненні і розныя праекты», – сказаў ён.
Старшыня аблвыканкама зазначыў, што на сённяшні дзень Магілёўская вобласць супрацоўнічае з 30 рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Найбольш шчыльнае ўзаемадзеянне наладжана з суседзямі – Смаленскай, Бранскай, Маскоўскай абласцямі, Масквой, а таксама з Прыморскім краем, Хабараўскам і Астраханню.
На палях форума заключылі і новыя дамоўленасці. У іх ліку – пагадненне паміж Магілёўскім аблвыканкамам і ўрадам Ніжагародскай вобласці аб супрацоўніцтве ў гандлёва–эканамічнай, навукова–тэхнічнай, культурна–гуманітарнай і сацыяльнай сферах; план мерапрыемстваў на 2026–2028 гады па рэалізацыі пагаднення паміж Магілёўскім аблвыканкамам і ўрадам Омскай вобласці аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязей у гандлёва–эканамічнай, навукова–тэхнічнай, экалагічнай, сацыяльна–гуманітарнай, культурнай і іншых галінах. Таксама гэта дарожная карта па рэалізацыі пагаднення паміж аблвыканкамам і адміністрацыяй Смаленскай вобласці аб гандлёва–эканамічным, навукова–тэхнічным і культурным супрацоўніцтве на 2026–2028 гады.
Напрамкі супрацоўніцтва Магілёўскай вобласці і рэгіёнаў Расіі самыя розныя. «На мой погляд, найбольш актуальная кааперацыя нашых вытворчасцей і сумесная лакалізацыя, каб поўнасцю адысці ад залежнасці ад трэціх краін. Таму мы з калегамі і працуем у гэтым напрамку, – дадаў Анатоль Ісачанка. – Вядома, гэтаму садзейнічаюць і рашэнні, якія прыняты на ўзроўні ўрада, кіраўніка дзяржавы, – указы, якія ствараюць асаблівы рэжым узаемадзеяння. Таму мы рухаемся і вынік ёсць».
Гэтыя сустрэчы даюць магчымасць больш прадметна абмеркаваць любую тэму, супрацоўніцтва па любым напрамку без выключэння. «І ўсё роўна, прамысловасць гэта ці сацыяльная сфера, – падкрэсліў ён. – Мы асаблівую ўвагу ўдзяляем маладзёжнай палітыцы. Моладзь трэба выхоўваць, каб яны вучыліся любіць сваю краіну, разумелі, што такое Саюзная дзяржава, што мы адзіныя. Напрыклад, ужо пяты год рэалізуецца праект «Дарогамі памяці і славы» і кожны год у ім удзельнічаюць хлопцы з Расійскай Федэрацыі. Заявак, вядома, шмат, хлопцы жадаюць удзельнічаць. Некаторыя прыязджаюць ужо па два, тры разы. А калі яны раз'язджаюцца – там столькі слёз і перажыванняў».

Таксама на палях форума плануецца падпісанне шэрага дакументаў на ўзроўні райвыканкамаў. У іх ліку – план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення аб устанаўленні дружалюбных адносін паміж Быхаўскім раёнам і Цімлянскім раёнам Растоўскай вобласці на 2026–2027 гады, план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж Бабруйскім раёнам і Мяснікаўскім раёнам Растоўскай вобласці на 2026–2028 гады, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Клічаўскім раёнам і Дарагабужскай муніцыпальнай акругай Смаленскай вобласці, план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж Крычаўскім райвыканкам аб супрацоўніцтве ў гандлёва–эканамічнай, навукова–тэхнічнай і культурнай галінах на 2026–2027 гады, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Бабруйскам і Барысаглебскім Варонежскай вобласці.
Переводчик