Старшыня Магілёўскага аблвыканкама правёў асабісты прыём грамадзян
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па садзейнічанне ў вырашэнні ўзнікшых пытанняў да кіраўніка рэгіёну звярнуліся жыхары Магілёва і Быхаўскага раёна.

Так, па пытанні нязгоды з прынятым рашэннем КУП «Магілёўскі абласны цэнтр кіравання транспартам» аб пазбаўленні карткі маршруту, выдадзенай у 2001 годзе, звярнулася дырэктар фірмы–перавозчыка. Губернатар даручыў стварыць камісію і разгледзець сітуацыю ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам. Паралельна ён распарадзіўся звярнуць пільную ўвагу на рух маршрутнага транспарту ў абласным цэнтры і рэгіёне ў цэлым, у тым ліку прааналізаваць пытанне аб яго дастатковасці, неабходнасць дадатковых маршрутаў і змяненняў умоў перавозак.

У жыхара Быхаўскага раёна ўзніклі праблемы з рэгістрацыяй дома і атрыманнем вадзіцельскага пасведчання. Анатолем Ісачанкам былі дадзены канкрэтныя распараджэнні: па першым пытанні вырашыць праблему на працягу двух месяцаў, па другім – у тыднёвы тэрмін у рамках дзеючага заканадаўства на карысць заяўніка.
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик