У аснове моцнай дзяржавы ляжаць традыцыі - Наталля Пяткевіч
У аснове моцнай дзяржавы ляжаць традыцыі. Такое меркаванне выказала намеснік прэм'ер–міністра Наталля Пяткевіч падчас адкрыцця рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).

Дзяржава павінна мець шэраг прыкмет, прапісаных у падручніку. «Моцная дзяржава павінна валодаць большым: у яе аснове ляжаць традыцыі, – адзначыла яна. – Моцная дзяржава – гэта пра нашу Рэспубліку Беларусь».
Свята «Александрыя збірае сяброў», на думку Наталлі Пяткевіч, і ёсць пацвярджэнне моцнай дзяржавы. «Гэта значыць, што мы прызнаем традыцыі, што ёсць адзінства дзяржавы і грамадства ў любові да гэтых традыцый і дзяржава падтрымлівае іх і прытрымліваецца іх. Але, што больш важна, – мы развіваем гэтыя традыцыі і прыўносім у іх у нешта новае», – сказала яна.


«Купалле» – адна з самых прыгожых, добрых, душэўных і ў чымсьці сямейных нацыянальных традыцый. І ўсімі гэтымі якасцямі валодае шклоўская зямля», – лічыць намеснік прэм'ер–міністра.
Адзін з галоўных сімвалаў «Купалля» – «папараць–кветка», свая ў кожнага. І нашая краіна знайшла сваю «папараць–кветку». «Таму што такой прыгожай, душэўнай, дзівоснай зямлі, як нашая Беларусь, напэўна, цяжка адшукаць. Яна паспяховая і квітнеючая дзякуючы людзям, якія робіць яе такой. Няхай гэты дзень стане часцінкай шчасця для кожнага з нас», – пажадала Наталля Пяткевіч.




Переводчик