Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 верасня заслухаў даклад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка дэталёва пацікавіўся вынікамі ўборкі збожжавых каласавых у Магілёўскай вобласці. У час даклада асобная ўвага была ўдзелена тром гаспадаркам рэгіёна, якія ўбіраюць апошнія гектары позніх пасеваў.

Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы ўдзяліў сітуацыі з кадрамі і рабоце ў гэтым напрамку.

Асобнай тэмай даклада кіраўніка Магілёўскай вобласці стала падрыхтоўка да маючага адбыцца семінара ў Шклоўскім раёне. Яго плануецца правесці на базе аднаго з райаграсэрвісаў.

БЕЛТА