RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў сталі лаўрэатамі Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Песні, апаленыя вайной»

У Мінску прайшоў II Міжнародны фестываль-конкурс «Песні, апаленыя вайной», арганізатарам якога выступіў факультэт эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

На ўдзел у праекце падалі заяўкі выканаўцы з 9 краін: Рэспублікі Беларусь, Азербайджана, Ізраіля, Казахстана, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Латвіі, Малдовы, Украіны, розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі ва ўзросце ад 6 да 85 гадоў.

Члены журы–вядучыя спецыялісты ў галіне харавога і вакальнага мастацтва з краін СНД і Беларусі – адзначылі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства канкурсантаў. На працягу 3 дзён на YouTube-канале ішла трансляцыя вакальна-харавога фестывалю-конкурсу.

Як паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла Наталля Алісеева, навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава класа Вольгі Жураўковай Ірына Шатровіч і Таццяна Ступакова бліскуча выступілі на конкурсе і атрымалі званне лаўрэатаў I ступені. Таксама пад кіраўніцтвам Вольгі Вячаславаўны лаўрэатам першай ступені стаў хор малодшых класаў.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая