RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Найлепшыя ініцыятывы для мікрарэгіёнаў выберуць у Магілёўскай вобласці 26 чэрвеня

Кірмаш «Мясцовыя ініцыятывы для мікрарэгіёнаў развіцця» пройдзе 26 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці анлайн, паведамілі ў Міжнародным фондзе развіцця сельскіх тэрыторый.

«Эпідэміялагічная сітуацыя закранула і праектную дзейнасць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Сёлета падрыхтоўка і правядзенне кірмашу набудзе новы анлайн-фармат. Мерапрыемства пройдзе ў форме канферэнцыі на інфармацыйнай платформе Zoom», – адзначылі ў фондзе.

У сакавіку 2020 года стартаваў конкурс «Мясцовыя ініцыятывы для мікрарэгіёнаў развіцця», які прайшоў у два этапы. Пяць пілотных рэгіёнаў Магілёўскай вобласці падалі заяўкі, у якіх прадставілі свае мікрарэгіёны развіцця і мясцовыя ініцыятывы. Прэзентацыя ініцыятыў і аб’яўленне грантаў запланаваны на час кірмашу. Сярэдняя сума грантавай падтрымкі – 5 тыс. еўра. Сродкі пойдуць на фінансаванне шасці мясцовых ініцыятыў-пераможцаў.

Грамадскасць пяці пілотных рэгіёнаў Магілёўскай вобласці можа самастойна выбраць найлепшую ініцыятыву шляхам галасавання на інфармацыйнай платформе localproject.by. Па выніках першынства найлепшая мясцовая ініцыятыва будзе адзначана ганаровым дыпломам і прызавым сімвалам «Прыз глядацкіх сімпатый». Яна атрымае падтрымку арганізатараў па далейшай распрацоўцы і прасоўванні на іншыя конкурсы праектных прапаноў з мэтай прыцягнення рэсурсаў на рэалізацыю.

На кірмашы плануецца правесці майстэрні па распрацоўцы будучых рэгіянальных ініцыятыў. Мяркуецца, што яны закрануць такія тэмы, як сельскі турыстычны бізнэс, IT і сельскае прадпрымальніцтва, зялёная эканоміка саду, цыркулярная эканоміка і бізнес, рамесніцтва і электронная кааперацыя.

Праект «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцяў занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці» фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Слаўгарадскім райвыканкамам сумесна з Быхаўскім, Клічаўскім, Краснапольскім і Чэрыкаўскім райвыканкамамі, а таксама Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая