Рэспубліканскія спаборніцтвы «Зоркі беларускай акрабатыкі» пройдуць 21-23 мая ў магілёўскім Палацы гімнастыкі. Пра гэта паведамілі ў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі.
За званне найлепшых будзе змагацца каля 50 удзельнікаў ва ўзросце ад 12 гадоў і больш з усёй краіны. Выступяць акрабаты ў пяці відах: жаночыя і мужчынскія парныя практыкаванні, жаночыя «тройкі», мужчынскія «чацвёркі» і змешаныя пары.
«Спаборніцтвы традыцыйна праходзяць на годным узроўні. Упэўнены, што гэты год не стане выключэннем, – падкрэслілі суразмоўцы. – Высокі статус першынства пацвярджае і той факт, што сюды з’язджаюцца наймацнейшыя юныя акрабаты краіны. Акрамя таго, турнір з’яўляецца адборачным да галоўнага старту сезона – чэмпіянату Еўропы сярод дарослых і юніёраў, які пройдзе ў кастрычніку ў Ізраілі».
Уваход на спаборніцтвы свабодны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06