У Беларусі 25 жніўня стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства ДАІ «Увага - дзеці!». Пра гэта паведамілі ў МУС.

Працягнецца мерапрыемства да 5 верасня. Яго мэта - папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, павышэнне пільнасці вадзіцеляў і бацькоў.

У гэты перыяд рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар.

Акрамя таго, у гэты перыяд супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычныя акцыі для дзяцей і бацькоў і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэнняў правілаў дарожнага руху. Будуць звяртаць увагу на выкананне ўстаноўленай скорасці, правіл бяспечнай перавозкі дзяцей і праезду пешаходных пераходаў. На асаблівым кантролі ў Дзяржаўтаінспекцыі - стварэнне бяспечных умоў для перамяшчэння дзяцей па маршруце «дом - школа – дом».

БЕЛТА