RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новае кіраўніцтва ў міністэрствах і мясцовая вертыкаль. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Масляка Сяргея Міхайлавіча  - міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
Каваленку Яўгена Іосіфавіча  - міністрам юстыцыі;
Маргунову Алену Міхайлаўну - старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Стэльмашка Алега Уладзіміравіча - намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама (сацыяльная сфера);
Бурмістрава Ігара Паўлавіча - старшынёй Наваполацкага гарвыканкама;
Кадргулава Дзмітрыя Рафаэльевіча  - старшынёй Бераставіцкага райвыканкама;
Мядзвецкаса Сяргея Тадэвушавіча - старшынёй Астравецкага райвыканкама;
Жураўлёва Аляксея Анатольевіча  - старшынёй Глускага райвыканкама;
Максачова Вячаслава Мікалаевіча  - старшынёй Касцюковіцкага райвыканкама;
Васючэнкі Аляксея Анатольевіча  - кіраўніком адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля;
Болтрыка Андрэя Георгіевіча  - кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна;
Лукашэвіча Сяргея Уладзіміравіча  - першым намеснікам міністра замежных спраў;
Горбіча Юрыя Леанідавіча  - першым намеснікам міністра аховы здароўя;
Старавойтава Аляксандра Генадзьевіча - намеснікам міністра аховы здароўя;
Нячай Святланы Уладзіміраўны  - намеснікам міністра аховы здароўя - галоўным дзяржаўным санітарным урачом Беларусі;
Рыбаключавай Вольгі Зайніеўны  - дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі.

БЕЛТА

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая