Новая школа ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва расчыніць дзверы 1 верасня. Сацыяльна значны аб’ект на паўгода раней здадуць спецыялісты найбуйнейшай магілёўскай арганізацыі – ААТ «Будаўнічы трэст № 12».
Будынак узвялі на працягу года. На аб’екце працавала больш за 300 чалавек. «Школу плануем увесці не ў сакавіку 2020 года, а 1 верасня – на паўгода раней за тэрмін. Не таму, што мы так хочам, а таму, што так трэба: дзеткі павінны пачаць навучальны год своечасова, у светлых прасторных класах», –адзначыў генеральны дырэктар будаўнічага трэста Дзмітрый Марозаў.
Кіраўнік арганізацыі таксама заўважыў, што ўвод новай школы ў эксплуатацыю дазволіць разгрузіць мікрараён Спадарожнік, таксама будуць створаны новыя працоўныя месцы. Ужо пададзена каля 600 заяў на навучанне ад бацькоў, сфарміравана і набрана 7 першых класаў. Усяго навучальная ўстанова гатова прыняць 1 020 школьнікаў.
Па матэрыяле сайта mogilev.1prof.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 12:02
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 20 ліпеня ў Магілёўскай вобласці
16.07.2024 - 09:20
Рэктар БДСГА: у нас больш за 140 пагадненняў з навучальнымі і навуковымі ўстановамі свету (відэа)