Аб новых спецыяльнасцях, планах па наборы студэнтаў і перспектывах навучання раскажуць абітурыентам у час дня адкрытых дзвярэй у Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій (БДУТ). Аб гэтым паведаміў адказны сакратар прыёмнай камісіі БДУТ Юрый Грабянцоў.
«Больш за 360 чалавек плануецца прыняць на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі ў час уступнай кампаніі гэтага года ў нашу ВНУ, - адзначыў Юрый Грабянцоў. - З асаблівасцей гэтай уступнай кампаніі - адкрыццё новай спецыяльнасці «харчовая бяспека» з уступнымі экзаменамі ў форме ЦЭ або ЦТ па хіміі, біялогіі і беларускай мове або рускай мове. А таксама адкрыццё на інжынерна-інавацыйным факультэце дзвюх новых прафілізацый: «бізнес-інжынірынг» з кваліфікацыяй «інжынер-эканаміст» і «сэрвісная дзейнасць у індустрыі гасціннасці» з кваліфікацыяй «менеджар, тэхнолаг».
Акрамя актыўнай падрыхтоўкі да правядзення цэнтралізаванага экзамену і тэсціравання на базе ВНУ, цяпер тут праходзіць працэдура размеркавання выпускнікоў. «Сярод работадаўцаў найбольшым попытам карыстаюцца нашы традыцыйныя спецыяльнасці: «аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей», «вытворчасць і перапрацоўка палімерных матэрыялаў», «вытворчасць прадуктаў харчавання з расліннай і жывёльнай сыравіны» і інш. Колькасць заявак ад заказчыкаў кадраў па гэтых спецыяльнасцях у разы перавышае колькасць выпускнікоў, - расказаў адказны сакратар прыёмнай камісіі. - Адметнай рысай нашага ўніверсітэта можна лічыць тое, што мы размяркоўваем выпускнікоў па ўсёй краіне. Галоўная наша задача - падрыхтаваць спецыялістаў, якія будуць запатрабаваны на рынку працы. Праводзіцца вялікая работа па арганізацыі набору мэтавікоў».
У дзень адкрытых дзвярэй абітурыенты і іх бацькі змогуць даведацца больш падрабязнасцей аб паступленні ў БДУТ, азнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай, пазнаёміцца са студэнтамі, задаць усе ўдакладняльныя пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы.
Пачатак у 10.30.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 10:14
Валанцёры БРСМ адправяцца 3 верасня ў Кіраўск з дабрачыннай акцыяй «У школу з Добрым Сэрцам»
26.08.2025 - 16:48
Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці. Форум СД пройдзе ў Магілёве
21.08.2025 - 14:23
Больш за 150 чалавек сталі ўдзельнікамі злёту маладых спецыялістаў у Магілёўскім раёне
19.08.2025 - 12:50