RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новую дзіцячую пляцоўку адкрылі на вуліцы Арлоўскага ў Магілёве

Урачыстае адкрыццё дзіцячай пляцоўкі адбылося ў Магілёве па вуліцы Арлоўскага ў раёне дома 30А.

Адкрыццё пляцовак, іх добраўпарадкаванне і азеляненне - гэта вынік сумеснай работы выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, прадпрыемстваў і арганізацый, мясцовых жыхароў.

Святочнае мерапрыемства з нагоды адкрыцця дзіцячай пляцоўкі прайшло з удзелам першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Аляксея Шарая, а таксама першага намесніка старшыні гарвыканкама Ігара Бушлякова.

- Да канца года запланавана размясціць яшчэ 16 дзіцячых пляцовак па ўсім Магілёве. Паспрабуем скончыць працу як мага хутчэй, каб дзеці і іх бацькі змаглі ў найбліжэйшы час скарыстацца вынікам нашай працы.

Запыт на дзіцячыя пляцоўкі вялікі. Да нас паступаюць прапановы і пажаданні па ўдасканаленні існуючых, а таксама па будаўніцтве будучых гульнявых пляцовак. Зваротная сувязь дапамагае не стаяць на месцы, а развіваць і мадэрнізаваць горад», - пракаментаваў Ігар Валер'евіч.

Адкрыццё дзіцячай пляцоўкі прайшло маляўніча, пацешыўшы мясцовых жыхароў і іх дзяцей. Музыка, песні, танцы стварылі атмасферу сапраўднага свята.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая