RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новы аўтамабіль-металавоз прадставіў завод «Магілёўтрансмаш»

Прадпрыемства «Магілёўтрансмаш» (філіял ААТ «МАЗ») прадставіла чарговую навінку – чатырохвосны аўтамабіль-металавоз МАЗ 795028-5000282-011.

Паводле інфармацыі Мінскага аўтазавода, амаль 45-тонны аўтамабіль сканструявалі па спецыяльных тэхнічных патрабаваннях Мікашэвіцкага РУВП «Граніт». Базай для навінкі паслужыла мадэль МАЗ 651628 0000555 000 з колавай формулай 8х4, абсталяваная 430 сільным рухавіком Weichai WP12. 430E50 сумеснай вытворчасці беларуска-кітайскага прадпрыемства «MAZ-Weicha». А вось устаноўлены на новым аўто даўгамерны несамазвальны кузаў грузападымальнасцю 24,3 тоны і аб’ёмам платформы 38 кубічных метраў з’яўляецца ўласнай распрацоўкай завода «Магілёўтрансмаш». Машына таксама абсталявана спецыяльным гідраманіпулятарам.

Аўтамабіль ужо прайшоў заводскія выпрабаванні і атрымаў неабходныя сертыфікаты. А ў снежні яго адправілі прадпрыемству-заказчыку.

mogilevnews.by, фота maz.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая