RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новы маршрут руху пасажырскіх цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа пачне курсіраваць праз Бабруйск і Асіповічы

Новы маршрут руху пасажырскіх цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа пачне курсіраваць праз Бабруйск і Асіповічы. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі. У першы рэйс па шляху Калінкавічы–Светлагорск–Жлобін–Мінск цягнік адправіцца 27 снежня, у дзень нараджэння БЧ. З 28 снежня гэты транспарт будзе курсіраваць штодня. Продаж квіткоў ужо пачаты.

Па шляху руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці цягнікі будуць рабіць прыпынкі на станцыях Бабруйск і Асіповічы-1.

Дарэчы, адкрыццё рэгулярнага руху пасажырскіх цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа па маршруце Калінкавічы–Мінск на электравознай цязе стала магчымым дзякуючы завяршэнню электрыфікацыі ўчастка Калінкавічы–Светлагорск-на-Бярэзіне ў межах рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін–Калінкавічы–Барбароў.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая