Мост– сімвал новых магчымасцяў Слаўгарадскага раёна. Левы і правы берагі ракі Сож цяпер злучыў маставы пераход даўжынёй у паўкіламетра.
Раней у цёплы сезон даводзілася карыстацца пантонным мостам. А з надыходам халадоў трапіць на левы бераг–там, дзе Блакітная крыніца, – і зусім можна было толькі ў аб’езд, даўжынёй больш за сотню кіламетраў. Цяпер жа–прыгажосць, зручнасць, а яшчэ і вялікія планы на сацыяльна-эканамічнае развіццё левабярэжжа.
Адкрыццё новага слаўгарадскага моста называюць знакавым. Мост, які ўдалося пабудаваць менш чым за 5 гадоў, злучыць два берагі ракі і дасць Засожжу новыя магчымасці для развіцця. На правым беразе Сожа – 8 вёсак і 70 жыхароў, 15% тэрыторыі Слаўгарадскага раёна і, акрамя таго, прамы шлях у суседні Краснапольскі раён і да мяжы з Расіяй.
Такім чынам, слаўгарадскі мост пабудаваны. Яго будаўніцтва абышлося ў Br43 млн. Можна лічыць, што гэта інвестыцыі ў развіццё раёна. У першую чаргу, эканамічнае. Мост дапаможа лясной і сельскай гаспадарцы, таксама дасць штуршак дрэваапрацоўцы, прадукцыя якой ідзе на экспарт. Акрамя таго, у Засожжы зараз актыўна будуюцца аграсядзібы, у Старой Каменцы ўзводзяць цэнтр сельскага прадпрымальніцтва і школу для малога бізнесу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2024 - 16:29
Вячаслаў Максачоў: Касцюковічы павінны быць лакаматывам паўднёвага ўсходу Беларусі
19.04.2024 - 10:37
Сяўба ранніх збожжавых культур завершана ў СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна (відэа)
18.04.2024 - 13:38
18.04.2024 - 09:12
Уся тэхніка на пасяўной у чэрыкаўскім агракомплексе «Светлы» беларускай вытворчасці
17.04.2024 - 12:04
16.04.2024 - 16:54
У Кісялевічах пачалася рэканструкцыя Брацкай магілы воінаў і партызан