RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Новы праект «Навагодняя майстэрня» стартуе ў музеі Масленікава ў гэтыя выхадныя

Праект «Навагодняя майстэрня» стартуе ў выхадныя ў Магілёўскім абласным музеі імя П. В. Масленнікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

«Вядома, што свята прыносіць шмат прыемных і незабыўных успамінаў, і нашы заняткі дапамогуць падрыхтавацца да гэтай чароўнай падзеі, – адзначылі суразмоўцы. – У спецыяльнай майстэрні можна будзе запазычыць шмат ідэй: як упрыгожыць інтэр’ер, зрабіць арыгінальныя ёлачныя ўпрыгожванні, віншавальныя навагоднія паштоўкі і падарункі».

Спецыялісты ўстановы ўпэўнены: калі майстраваць ўсёй сям’ёй у музеі Масленікава, свята стане часткай сумесных радасных перажыванняў і успамінаў.

Дарэчы, мерапрыемства будзе праходзіць кожныя выхадныя. Першыя заняткі адбудуцца 21 лістапада з 12.00 да 14.00. У гэты дзень арганізуюць майстар-клас «Чароўныя рукавічкі» (4+). Кошт квітка: Br5.

Папярэдні запіс у буднія дні па тэлефонах: (80222) 71-17-49; 62‑24‑25.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая