Новы рэзідэнт СЭЗ «Магілёў» плануе займацца вытворчасцю электразварных труб
21.02.2020 - 10:53
Адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» зарэгістраваны новы рэзідэнт – ТАА «Стыл-Інвестмент». Інвестыцыйны праект, які рэалізуецца з удзелам нямецкіх інвестыцый, прадугледжвае арганізацыю вытворчасці электразварных труб.
Свабодная эканамічная зона «Магілёў» створана ў студзені 2002 года. Гэта частка тэрыторыі Беларусі з пэўнымі межамі, у якой у дачыненні да яе рэзідэнтаў устанаўліваецца і дзейнічае спецыяльны прававы рэжым для ажыццяўлення імі інвестыцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці. Зараз тут зарэгістравана 42 прадпрыемствы-рэзідэнты.

Переводчик