Беларуская чыгунка з 18 мая запускае новы самы доўгі маршрут краіны – ад Брэста да Полацка. Яго працягласць складзе амаль 900 кіламетраў.
Цягнік будзе адпраўляцца штодня: з Полацка – у 14.44, а з Брэста – у 17.19. Старт рэйсаў плануюць на 18 і 19 мая адпаведна. Квіткі ўжо прадаюцца. Кошт квітка ў плацкарце – Br20, у купэ – Br28.
Новы маршрут пройдзе праз чатыры вобласці: Віцебскую, Магілёўскую, Гомельскую і Брэсцкую. Цягнік будзе спыняцца ў Шуміліне, Віцебску, Оршы, Шклове, Магілёве, Быхаве, Рагачове, Жлобіне, Калінкавічах, Лунінцы, Пінску, Кобрыне і Жабінцы.
Пакуль самым доўгім чыгуначным маршрутам краіны застаецца паведамленне Гродна-Мінск-Гомель (801 кіламетр). Раней лідэрам быў рэйс Брэст-Камунары (876 кіламетраў), але яго адмянілі ў снежні 2019-га.
Сайт БЧ таксама паведамляе аб падаўжэнні да 31 мая 2020 года новай схемы рассаджвання пасажыраў, згодна з якой у купэйных вагонах размяшчаецца не больш за 2 чалавек у купэ, у плацкартных вагона – не больш за 3 чалавек у адным адсеку. Для пасажыраў, якія аформілі праязныя дакументы ў адной замове, дазваляецца продаж і 3, і 4 месцаў у купэ, пры ўмове, што да гэтага ў купэ ніводнага месца не было прададзена.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 18:15
02.05.2024 - 16:19
Анатоль Ісачанка - дэпутатам: неабходна выбудоўваць выразную камунікацыю на ўсіх узроўнях
01.05.2024 - 13:55
30.04.2024 - 10:48