Конкурсны адбор праектаў грамадзянскіх ініцыятыў праходзіць сёння ў аблвыканкаме
Адкрыты конкурсны адбор праектаў грамадзянскіх ініцыятыў для рэалізацыі на тэрыторыі вобласці ў 2025 годзе прадоўжыў сваю работу сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Камісія на чале з намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Міхаілам Жудро разглядае другую частку прадстаўленых праектаў. Нагадаем, што ўсяго на адрас абласнога Савета было накіравана 50 грамадзянскіх ініцыятыў, на конкурс зарэгістравана 35 з іх. 16 праектаў было разгледжана 29 студзеня. Сёння падчас паседжання камісія заслухала абарону астатнія 19 ініцыятываў.
Начальнік УУС Ігар Шчарбачэня ўручыў дзяржузнагароды і пагоны чарговых спецыяльных званняў.
Торжественный офицерский ритуал прошел в историко-демонстрационном зале УВД Могилевского облисполкома. В мероприятии принял участие начальник управления внутренних дел Игорь Щербаченя, а также председатель Могилевского областного совета ветеранов ОВД и ВВ Евгений Коваленок.
У Беларусі ўдакладнілі пералік забароненых дзеянняў у час праходжання ЦТ
Пастановай Савета Міністраў ад 24 студзеня 2025 года нумар 41 скарэкціраваны пастановы ўрада па пытаннях арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання.
Яўген Алекса: у Магілёўскай вобласці яўка выбаршчыкаў на ўчасткі для галасавання склала 92,64%
Электаральная кампанія па выбарах Прэзідэнта Беларусі паказала вельмі высокі працэнт яўкі выбаршчыкаў у Магілёўскай вобласці - 92,64%. Пра гэта расказаў журналістам старшыня абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 лютага
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. Так, 1 лютага можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Амялюсік Вікторыя Анатольеўна – намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама);
ЦВК: Аляксандр Лукашэнка перамагае на выбарах Прэзідэнта Беларусі, набраўшы 5 136 293 галасы выбаршчыкаў
Аляксандр Лукашэнка перамагае на выбарах Прэзідэнта Беларусі, набраўшы 5 136 293 галасы выбаршчыкаў, паведаміў журналістам у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка. За кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пададзена наступная колькасць галасоў выбаршчыкаў: Гайдукевіч Алег Сяргеевіч - 119 272 галасы выбаршчыкаў, або 2,02 працэнта; Канапацкая Ганна Анатольеўна - 109 760 галасоў выбаршчыкаў, або 1,86 працэнта;
ЦВК: у галасаванні на выбарах Прэзідэнта Беларусі прынялі ўдзел 85,69% выбаршчыкаў
У галасаванні на выбарах Прэзідэнта Беларусі прынялі ўдзел 85,69 працэнта выбаршчыкаў, паведаміў журналістам у Інфармацыйным цэнтры старшыня ЦВК Ігар Карпенка. «Згодна з патрабаваннямі артыкула 79 Выбарчага кодэкса, лічыцца, што выбары Прэзідэнта адбыліся, калі ў галасаванні прыняло ўдзел больш за палавіну грамадзян Рэспублікі Беларусь, уключаных у спіс выбаршчыкаў», - падкрэсліў кіраўнік ЦВК.
Дзмітрый Голубеў: пажараў і іншых надзвычайных сітуацый на выбарчых участках Магілёўскай вобласці не адбылося
Пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, якія б маглі паўплываць на работу выбарчых участкаў, у Магілёўскай вобласці не адбылося. Пра гэта паведаміў начальнік абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрый Голубеў. «Для забеспячэння пажарнай бяспекі 644 работнікі МНС заступілі на дзяжурства на выбарчыя ўчасткі. Пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, якія маглі б паўплываць на работу выбарчых участкаў у рэгіёне, не адбылося», - адзначыў ён.
Артур Шахлай: на выбарчых участках Магілёўскай вобласці ў поўнай меры быў забяспечаны правапарадак, выбары прайшлі спакойна
На выбарчых участках Магілёўскай вобласці ў поўнай меры быў забяспечаны правапарадак, выбары прайшлі на дастаткова добрым, спакойным узроўні. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік міліцыі Артур Шахлай.
Сталі вядомы вынікі экзітполу на выбарах Прэзідэнта Беларусі
Падведзены вынікі апытання выбаршчыкаў па методыцы экзітполу на выбарах Прэзідэнта Беларусі, іх агучылі ў эфіры «Першага інфармацыйнага». Па выніках апытання, за кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Алега Гайдукевіча прагаласавала 1,8 працэнта апытаных; за Ганну Канапацкую - 1,6 працэнта; за Аляксандра Лукашэнку - 87,6 працэнта. Сяргей Сыранкоў набраў 2,7 працэнта галасоў апытаных выбаршчыкаў, Аляксандр Хіжняк - 1,2 працэнта, супраць усіх - 5,1 працэнта.
У Беларусі закрыліся выбарчыя ўчасткі, пачаўся падлік галасоў
У Беларусі закрыліся выбарчыя ўчасткі, камісіі пачалі падлік галасоў. Па ўсё краіне працавалі 5 325 участкаў для галасавання на выбарах Прэзідэнта. Рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права маглі ў тым ліку грамадзяне, якія прыбылі ў Беларусь з-за мяжы, на ўчастках для галасавання ў Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Мінску, Магілёве. Пачалі работу ўчасткі для галасавання ў 8.00, завяршылі - ў 20.00. БЕЛТА
Яўка выбаршчыкаў у Магілёўскай вобласці на 18.00 на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 89,05%
Яўка выбаршчыкаў на 18.00 на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 81,50%. Такія даныя ў Інфармацыйным цэнтры агучыла сакратар ЦВК Алена Балдоўская. У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 86,42% грамадзян, у Віцебскай - 80,94%, у Гомельскай - 86,69%, у Гродзенскай - 83,53%, у Мінскай - 83,12%, у Магілёўскай - 89,05%, у г.Мінску - 66,83%. БЕЛТА
Яўка выбаршчыкаў у Магілёўскай вобласці на 16.00 на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 83,12%
Яўка выбаршчыкаў на 16.00 на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 75,49%. Такія даныя ў Інфармацыйным цэнтры агучыў старшыня ЦВК Ігар Карпенка. У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 80,88% грамадзян, у Віцебскай - 74,31%, у Гомельскай - 80,91%, у Гродзенскай - 75,18%, у Мінскай - 76,50%, у Магілёўскай - 83,12%, у г.Мінску - 62,48%. БЕЛТА
Яўка выбаршчыкаў у Магілёўскай вобласці на 14.00 на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 71,89%
Яўка выбаршчыкаў на 14.00 на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 66,41%. Такія даныя ў Інфармацыйным цэнтры агучыла сакратар ЦВК Алена Балдоўская. У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 72,86% грамадзян, у Віцебскай - 65,12%, у Гомельскай - 72,92%, у Гродзенскай - 65,60%, у Мінскай - 63,73%, у Магілёўскай - 71,89%, у г.Мінску - 56,61%.. БЕЛТА
Выбары Прэзідэнта Беларусі адбыліся. Яўка выбаршчыкаў на 12.00 склала 56,64%
Яўка выбаршчыкаў на 12.00 на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 56,64%. Такія даныя ў Інфармацыйным цэнтры агучыў намеснік старшыні ЦВК Аляксей Башан. У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 61,34% грамадзян, у Віцебскай - 54,40%, у Гомельскай - 62,84%, у Гродзенскай - 54,96%, у Мінскай - 54,27%, у Магілёўскай - 58,71%, у г.Мінску - 51,29%. Згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, лічыцца, што выбары адбыліся, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш як палавіна выбаршчыкаў, уключаных у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах.
У Магілёўскай вобласці яўка выбаршчыкаў на 10.00 на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 48,79%
Яўка выбаршчыкаў на 10.00 на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 47,56 %. Такія даныя ў Інфармацыйным цэнтры агучыў старшыня ЦВК Ігар Карпенка. «Сёння ў 8.00 адкрыліся ўсе 5325 выбарчых участкаў. Таму што закрытыя ўчасткі ў бальніцах, санаторыях, некаторых воінскіх часцях не працавалі ў дні датэрміновага галасавання, яны пачалі працаваць толькі сёння. Усе ўчасткі сёння адкрыліся з выканання гімна, апячатаны скрыні для галасавання, ідзе працэс галасавання», - сказаў Ігар Карпенка.
У Беларусі адкрыліся ўчасткі для галасавання на выбарах Прэзідэнта
У Беларусі адкрыліся ўчасткі для галасавання на выбарах Прэзідэнта.
Сёння праходзяць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Сёння праходзяць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Датэрміновае галасаванне праходзіла з 21 па 25 студзеня. Выбаршчыкі прадэманстравалі даволі высокую яўку. Датэрмінова на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прагаласавалі 41,81 працэнта грамадзян, уключаных у спісы выбаршчыкаў.
Алег Сцельмашок сустрэўся з калектывам абласной друкарні
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Сцельмашок сустрэўся з калектывам УПКП «Магілёўская абласная друкарня ім. Спірыдона Собаля». Алег Уладзіміравіч расказаў аб дасягненнях Прыдняпроўскага краю, які дэманструе значныя поспехі ў розных сферах, уключаючы адукацыю, медыцыну, культуру. Паводле яго слоў, гэтыя дасягненні сталі вынікам сумеснай работы ўлады, адукацыйных, культурных, медыцынскіх устаноў і іншых арганізацый, а таксама актыўнага ўдзелу грамадзян у жыцці рэгіёна.
Ігар Карпенка: інфармацыя аб усіх кандыдатах у Прэзідэнты падрыхтавана ў тым ліку шрыфтам Брайля
Старшыня ЦВК Ігар Карпенка расказаў, як будуць галасаваць грамадзяне з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
ЦВК паведаміла, калі будуць прамыя ўключэнні ў дзень выбараў
ЦВК расказала аб тым, калі будуць прамыя ўключэнні ў дзень выбараў. Урачыстае адкрыццё Інфармацыйнага цэнтру Цэнтральнай выбарчай камісіі адбудзецца 24 студзеня. За два дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі яўка грамадзян склала 17,67 працэнта. У дзень выбараў, 26 студзеня, прэс-канферэнцыі ЦВК «Аб ходзе галасавання» адбудуцца ў 11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 19.00, 21.00.
Ігар Карпенка: на выбарах Прэзідэнта Беларусі акрэдытавана больш за 480 міжнародных наглядальнікаў
На выбарах Прэзідэнта Беларусі акрэдытавана больш за 480 міжнародных наглядальнікаў, заявіў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
На выбарчыя ўчасткі ў Магілёве прыходзяць дынастыі
У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі на выбарчыя ўчасткі ў Магілёве прыходзяць цэлымі сем'ямі. На ўчастку № 57 увагу сваёй формай і выпраўкай прыцягнулі два выбаршчыкі. Ветэран Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, палкоўнік унутранай службы ў адстаўцы Анатоль Бабій прыйшоў прагаласаваць разам з унучкай Лізаветай. Дзяўчына таксама выбрала прафесію ратавальніка па прыкладзе не толькі дзеда, але яшчэ бацькі і дзядзькі.
Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта праходзіць у Беларусі
Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта праходзіць у Беларусі. Датэрміновае галасаванне праходзіць з 21 па 25 студзеня 2025 года. У гэты перыяд маюць права прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць прыйсці на ўчасткі 26 студзеня. У час датэрміновага галасавання ўчастковыя камісіі працуюць з 12.00 да 19.00 без перапынку. 26 студзеня, у асноўны дзень выбараў, галасаванне будзе праходзіць з 8.00 да 20.00. За працэсам галасавання ў краіне назірае 44361 нацыянальны назіральнік.
На прадпрыемствах Магілёўскай вобласці супрацоўнікам прадастаўляюцца бонусы за звышвызначаную працу
Кантроль за прадастаўленнем дадатковых ільгот і гарантый тым, хто працуе звышурочна, - адна з прыярытэтных задач прафсаюзаў. У 2024 годзе 236 арганізацый рэгіёну падпадалі пад дзеянне Указа Прэзідэнта No 105 ад 21.03.2024 г. «Аб звышурочнай рабоце і рабоце ў выхадныя дні ў прамысловых арганізацыях». Напрыклад, кіраўніцтва «Бабруйскаграмаша» даплочвае сваім супрацоўнікам 30 рублёў за адпрацаваны выходны і чатыры рублі - за кожную надбавачную гадзіну. За шэсць выходных, праведзеныя на працоўным месцы звыш нормы, людзі могуць разлічваць на дадатковы выхадны з аплатай.
Валерый Малашка сустрэўся з работнікамі і студэнтамі МДУ ім. А.А. Куляшова
Старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Малашка правёў інфармацыйную сустрэчу з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі МДУ ім. А.А. Куляшова.
У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі яўка грамадзян у Магілёўскай вобласці склала 7,25 працэнта
У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь яўка грамадзян склала 7,81 %. Пра гэта паведамілі ў ЦВК. У Брэсцкай вобласці атрымалі бюлетэні 8,95 % грамадзян, у Віцебскай - 7,45 %, у Гомельскай - 7,01 %, у Гродзенскай - 6,08 %, у Мінскай - 8,52 %, у Магілёўскай - 7,25 % , у Мінску - 8,54%. За працэсам галасавання ў краіне назірае 44361 нацыянальны назіральнік.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 25 студзеня
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. Так, 25 студзеня можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Якубенка Анатоль Сяргеевіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
Супрацоўнікі Магілёўскага рэгіянальнага інфармацыйнага цэнтра: «Мы ідзем на выбары!»
Сёння па ўсёй краіне стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Калектыў Магілёўскага рэгіянальнага інфармацыйнага цэнтра не застанецца ў баку ад важнай для ўсёй краіны падзеі. Чаму гэта для іх важна, супрацоўнікі арганізацыі падзяліліся з карэспандэнтам сайту Магілёўскага аблвыканкаму.
Секретарь ЦИК рассказала, в каких случаях избиратели могут проголосовать не по месту регистрации
Сакратар ЦВК Алена Балдоўская расказала журналістам, у якіх выпадках выбаршчыкі могуць прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі.