RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ордэнам Маці ўзнагароджана 12 жыхарак Магілёўскай вобласці

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 57 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці – работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, арганізацый гандлю, адукацыі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.

У ліку ўзнагароджаных 12 жыхарак Прыдняпроўскага краю:

– паштальён аддзялення паштовай сувязі Круглае–1 Круглянскага ўчастка паштовай сувязі Шклоўскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Вольга Вінакурава;

– памочнік выхавальніка ДУА «Яслі-сад № 1 г. Мсціслава» Віялета Герцава;

– хатняя гаспадыня Вікторыя Дунаева (аг. Комсенічы Круглянскага раёна);

– хатняя гаспадыня Кацярына Карнілава (аг. Дашкаўка Магілёўскага раёна);

– хатняя гаспадыня Алена Краўчанка (Ленінскі раён г. Магілёва);

– бухгалтар ААТ «Белшына» Святлана Макарчанка (г. Бабруйск);

– прыёмная маці аддзела адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага райвыканкама Тамара Некраш;

– хатняя гаспадыня Ларыса Нікіціна (Ленінскі раён г. Магілёва);

– кладаўшчык завода «Магілёўтрансмаш» ААТ «Мінскі аўтамабільны завод – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ» Вольга Раманава;

– гардэробнік ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Агат» г. Магілёва» Таццяна Смалякова;

– слесар механазборачных работ ААТ «Ольса» Вольга Сцёпачкіна (г. Магілёў);

– хатняя гаспадыня Марына Сычанава (Ленінскі раён г. Магілёва).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая