RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Па новай праграме «Сямейны капітал» 4 тыс. шматдзетных сем’яў Магілёўскай вобласці адкрылі дэпазіты

Для шматдзетных сем’яў на 1 верасня 2021 года адкрыта 103 606 дэпазітных рахункаў «Сямейны капітал», з якіх па праграме 2020‑2024 гадоў – 21 166, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Па праграме «Сямейны капітал» 2015–2019 гадоў для шматдзетных сем’яў адкрыта 82 440 дэпазітных рахункаў на суму $ 824,4 млн. Памер прызначанай у мінулую пяцігодку сумы складаў $10 тыс. для шматдзетных сем’яў, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўленае, удачаронае) у перыяд з 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2019 года ўключна. Звярнуцца па прызначэнне сямейнага капіталу можна было па 30 чэрвеня 2020 года ўключна – не пазней за шэсць месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга дзіцяці або наступных дзяцей.

Па праграме 2020–2024 гадоў для шматдзетных сем’яў адкрыта 21 166 дэпазітных рахункаў на суму Br484,4 млн. У новай пяцігодцы сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям, у якіх трэцяе або наступнае дзіця нарадзілася (усыноўленае, удачаронае) з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года ўключна. У 2020 годзе памер сямейнага капіталу складаў Br22,5 тыс., а з 1 студзеня 2021 года – Br23 737,5.

«На 1 верасня гэтага года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 42 182 заявы. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў – 37211 (88,2%), на атрыманне адукацыі – 2250 (5,3%), на атрыманне медыцынскіх паслуг – 2721 (6,5%). Прынята 39 801 рашэнне аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу», – адзначылі ў Мінпрацы.

Больш за ўсё рашэнняў аб размарозцы сямейнага капіталу прынята ў Брэсцкай вобласці – 8503, следам ідуць Мінская – 6805, Гомельская вобласць – 6383, Мінск – 5666, Гродзенская вобласць – 4554, Магілёўская – 4000. Менш за ўсё такіх рашэнняў прынята ў Віцебскай вобласці – 3890.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая