RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Па выніках 2020 года забяспечана стабільнае функцыянаванне сістэмы сацабароны рэгіёна – Святлана Тарасенка

Па выніках працы за 2020 год забяспечана стабільнае функцыянаванне сістэмы сацыяльнай абароны Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Тарасенка падчас выніковай калегіі камітэта.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата па рэгіёне за студзень-снежань 2020 года склала Br1018,6, у тым ліку ў снежні – Br1176. Тэмп яе росту да адпаведных перыядаў 2019-га: намінальнай –113,2 % і 118 %, рэальнай –107,3 % і 109,9% адпаведна.

У цэлым па рэгіёне забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва.

На 1 студзеня 2021 года ўзровень зарэгістраваных беспрацоўных па вобласці склаў 0,3 % да колькасці працоўнай сілы (пры прагнозе не больш за 1 %).

Паводле аператыўнай інфармацыі ў 2020 годзе на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў працаўладкавана 4244 чалавекі.

Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 18,8 тыс. грамадзянам,у тым ліку 9 тыс. беспрацоўным. Удзельная колькасць працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, склала 74,5% пры ўстаноўленым прагнозным паказчыку на 2020-ы – не менш за 69 %, узровень працаўладкавання беспрацоўных склаў 64,9 % (60%).

У мінулым годзе з ліку беспрацоўных, якія асабліва маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольныя на роўных умовах канкураваць на рынку працы, працаўладкавана 2521 чалавек, з іх 1979 – у кошт броні. Удзельная вагапрацаўладкаваных беспрацоўных, якія маюць дадатковыя гарантыі занятасці, склала 65,8 % ад колькасці маючых патрэбу ў працаўладкаванні беспрацоўных названай катэгорыі пры прагнозным паказчыку на 2020 год не менш за 56 %. У мэтах павышэння канкурэнтаздольнасці на рынку працы арганізавана навучанне 877 грамадзян.

На 15,4% зменшылася агульная колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці (236 супраць 279), у тым ліку са смяротным зыходам – на 18,8 % (13 супраць 16) і з цяжкім зыходам – на 19,4% (75 супраць 93).

На мадэрнізацыю і паляпшэнне ўмоў працы ў арганізацыях вобласці накіравана Br8 785,1 тыс. (106% ад запланаваных сродкаў), што дазволіла знізіць удзельную вагупрацоўных месцаў са шкоднымі ўмовамі працы на 2,5% (пры прагнозным паказчыку «мінус» 1%).

Забяспечана своечасовае прызначэнне і пераразлік пенсій і дапамог. У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне розныя віды пенсій атрымлівае 286,4 тыс.чалавек. За 2020 год прызначана 9,6 тыс. новых пенсій, выраблена 5 тыс. пераразлікаў па заявах грамадзян.

Сярэдні памер пенсіі павялічыўся на 11,8%, сярэдні памер пенсіі па ўзросце –на 12%. На выплату пенсій і дапамог накіравана Br1,6 млрд.

Прымаліся меры, накіраваныя на сацыяльную падтрымку сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей. За 2020 год дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўлена 53146 грамадзянам на агульную суму Br16871,4 тыс.

З 2015 года сямейны капітал прызначаны 9999 шматдзетным сем’ям. Датэрмінова сродкамі сямейнага капіталу скарысталася ўжо 2841 сям’я, большасць –для паляпшэння жыллёвых умоў.

Аднаразовую матэрыяльную дапамогу да новага 2020/2021 навучальнага года атрымала 21679 школьнікаў з 11052 сем’яў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на агульную суму Br1651,7 тыс.

У вобласці ордэнам Маці ўзнагароджаны 1 203 шматдзетныя маці, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, у тым ліку ў 2020 годзе – 151.

Атрымалі развіццё паслугі цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. За апошнія 5 гадоў:

– колькасць грамадзян, якія абслугоўваюцца аддзяленнямі сацыяльнай дапамогі дома, павялічылася больш чым на 1,1 тыс., і на 1 студзеня 2021 года склала 12899 чалавек;

– колькасць атрымальнікаў паслуг сядзелак вырасла ў чатыры разы (392 чалавекі), паслуг нянь –у 1,7 разы (172 сям’і);

– з’явіліся новыя паслугі перакладчыка мовы жэстаў, асістэнта і памочніка па суправаджэнні інвалідаў, якія сёння атрымліваюць больш за 500 чалавек;

– ствараюцца замяшчальныя сем’і для пажылых людзей і інвалідаў, сёння іх 31.

З 2020 года ў Магілёве пачаў працу новы цэнтр прыёму-перадачы паведамленняў для асоб з парушэннем слыху. Перакладчыкі жэставай мовы Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх» аказваюць сацыяльна-пасрэдніцкія паслугі па прыёме-перадачы паведамленняў у экстранныя службы людзям з інваліднасцю па слыху.

У Бабруйску і Магілёве арганізавана праца службы «Сацыяльнае таксі».

У стацыянарных установах створаны ўсе ўмовы для атрымання якасных паслуг.

Ва ўсіх псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах працуюць аддзяленні суправаджальнага пражывання, існуе магчымасць прадастаўлення часовага, у тым ліку кароткатэрміновага, пражывання.

У Вясноўскім доме-інтэрнаце створаны ўмовы для прадастаўлення паслугі па сацыяльнай перадышцы. Тут таксама вядзецца рэалізацыя двух праектаў, накіраваных на падрыхтоўку выхаванцаў да самастойнага жыцця.

Святлана Тарасенка звярнула ўвагу, што праца дамоў-інтэрнатаў і аддзяленняў кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў 2020 годзе была арганізавана з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі па захворванні на каранавірусную інфекцыю (COVID-19). Амаль палову года ўсе дамы-інтэрнаты і аддзяленні працавалі вахтавым метадам па 14 каляндарных дзён.

Асноўнымі задачамі на 2021 год удзельнікі калегіі вызначылі:

У галіне аплаты працы:

– выкананне мэтавага паказчыка па росце заработнай платы;

– забеспячэнне своечасовай выплаты заработнай платы і недапушчэнне наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці;

– забеспячэнне захавання наймальнікамі гарантый, прадугледжаных працоўным заканадаўствам.

У галіне занятасці насельніцтва:

Пастаянная і эфектыўная праца па:

– максімальным садзейнічанні грамадзянам у працаўладкаванні, у тым ліку беспрацоўным інвалідам;

– стымуляванні самазанятасці насельніцтва;

– падтрымцы прадпрымальніцкай ініцыятывы.

Выкананне ў поўным аб’ёме штоквартальных значэнняў на 2021 год прагнозных паказчыкаў у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва.

У галіне аховы працы:

– рэалізацыя мер па прафілактыцы вытворчага траўматызму;

– узаемадзеянне з працадаўцамі ў частцы якаснага правядзення атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы;

– працяг працы па зніжэнні колькасці работнікаў, занятых на рабочых месцах са шкоднымі ўмовамі працы ў арганізацыях вобласці.

У галіне пенсійнага забеспячэння:

– правядзенне шырокай інфармацыйна-тлумачальнай працы з грамадзянамі і працадаўцамі па пытаннях рэалізацыі права на пенсійнае забеспячэнне і дзяржаўныя дапамогі;

– забеспячэнне суладнай працы па своечасовым прызначэнні і выплаце пенсій і дапамог.

У галіне сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання:

– забеспячэнне штогадовага прыросту колькасці пажылых грамадзян і інвалідаў, ахопленых сацыяльным абслугоўваннем;

– укараненне стацыянаразамяшчальных форм сацыяльнага абслугоўвання непрацаздольных грамадзян.

У галіне стацыянарных устаноў:

– якаснае аказанне сацыяльных паслуг;

– выкананне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Ред.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая