Пачаўся прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XVIII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў Клімавічах 23-26 мая. Пра гэта паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Сваё майстэрства могуць прадэманстраваць як індывідуальныя выканаўцы, так і творчыя калектывы. Узрост артыстаў – ад 9 да 18 гадоў уключна. Спаборніцтва будзе праводзіцца ў чатырох жанрах: «Вакальнае мастацтва», «Харэаграфічнае мастацтва», «Выяўленчае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». Заяўкі прымаюцца да 15 сакавіка 2019 года.
Суразмоўцы нагадалі, што лаўрэаты папярэдніх конкурсаў фестывалю «Залатая пчолка», узнагароджаныя Гран-пры, дыпломамі I, II, III ступені, могуць удзельнічаць толькі ў тым выпадку, калі перайшлі ў іншую намінацыю ці іншую ўзроставую групу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»