«Пацёмкінскі баль» для маладых спецыялістаў Магілёўскай вобласці прайшоў у Крычаве
22.12.2018 - 12:28
У Палацы Пацёмкіна ў Крычаве прайшоў «Пацёмкінскі баль» для маладых спецыялістаў Магілёўскай вобласці, якія ў 2018 годзе атрымалі першае працоўнае месца. На свята прыехалі госці з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю. Іх ва ўрачыстай абстаноўцы сустрэлі Кацярына II і князь Рыгор Пацёмкін.

Запрошаныя зрабілі экскурсію па музеі, навучыліся танцаваць венскі вальс, прынялі ўдзел у іншых забаўках. Завяршылася мерапрыемства музычна-танцавальнай праграмай.














Фото - Александр Гавриленко
Переводчик