Калекцыя разнастайных навагодніх ёлак з’явілася ў Падмікольскім парку Магілёва. Тут можна ўбачыць зграбную, гумовую, драўляную і шкляную ёлкі. Іх устнавілі прадпрыемствы – удзельнікі навагодняга конкурсу.
Ідэя драўлянай ёлкі належыць адміністрацыі парку. Стройная навагодняя канкурсантка вышынёй больш за 2 метры выканана з фактурнага экаматэрыялу.
На тэрыторыі парку ёсць самая пухнатая і самая серабрыстая ёлкі. А самую гумовую ёлку – з аўтамабільных шын – устанавіла «Спецаўтапрадпрыемства».
Разам з навагоднімі прыгажунямі ў парку з’явіўся сімвал надыходзячага года Пацук. Дакладней, тут «пасялілася» цэлае сямейства грызуноў: белая святлівая скульптура вядомага героя з мультфільма Рататуй, маленькія і вялікія мышкі з металу, а яшчэ экаскульптура пацука з яловых галінак, ільняной тканіны і драўнянай кары.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»