Звання «Падзея форума», паводле версіі прафесійных крытыкаў, на ўрачыстым закрыцці XIV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М@rt. кантакт» удастоены спектакль «Кандыд, або Аптымізм» Магілёўскага абласнога тэатра лялек.
Моладзевая рэдакцыя фестывалю пераможцам назвала спектакль «Шмат шуму з нічога», які прывёз Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэатр «Субота».
За найлепшы спектакль фестывалю галасавалі гледачы ў сацыяльных сетках. Галасаванне ў Інтэрнэце было спынена 27 сакавіка ў 24.00. Свае сімпатыі аддалі розным пастаноўкам 582 гледачы. Найлепшым спектаклем форума, паводле іх версіі, стаў «Голы кароль» Дзяржаўнага Даўгаўпілскага тэатра з Латвіі. Другое месца дасталося «Каралеве прыгажосці» Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра, трэцяе – пастаноўцы «Вішнёвы сад» Новага тэатра з Польшчы.
На працягу фестывальнага тыдня з 21 па 27 сакавіка на пляцоўках Магілёва было прадстаўлена 23 спектаклі тэатральных калектываў з 10 краін: Беларусі, Расіі, Грузіі, Латвіі, Арменіі, Украіны, Ізраіля, Прыднястроўя, Польшчы, Літвы.
Першы фестываль прайшоў у 2006 годзе. За 12 гадоў форум стаў адной з самых значных і чаканых культурных падзей не толькі ў Магілёве, але і на ўсёй тэатральнай прасторы Беларусі. За гэтыя гады было паказана 190 спектакляў з 20 краін, іх паглядзела больш за 40 тыс. гледачоў. Заснавальнікамі форума выступаюць Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскі абласны драматычны тэатр.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве
30.04.2024 - 11:07
Сёння ў музеі Масленікава ўрачыста адкрываецца персанальная выстава Аляксандра Рубца
30.04.2024 - 09:37
На фестывалі «Вялікая бард-рыбалка» сёлета адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі
25.04.2024 - 16:10
У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»